Разделы сайта

Главная

Архив мероприятий

06.12.2017

Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Бяспечны Новы год!”

  У Івацэвіцкім раёне стартавала рэспубліканская прафілактычная акцыя “Бяспечны Новы год!”. Першае мерапрыемства першага этапу акцыі інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС правёў для маладых інвалідаў дзённага знаходжання ДУ “Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”.
  Маладым людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі на пачатку сустрэчы прадстаўнік райаддзела па НС расказаў, наколькі часам сумныя вынікі мае сустрэча Новага года і святкаванне Калядаў, насуперак чаканням весялосці. Многае залежыць ад таго, наколькі адказна людзі ставяцца да патрабаванняў супроцьпажарнай бяспекі пры ўстаноўцы той жа навагодняй елкі ў сваім пакоі, спраўнасці ёлачнай электрагірлянды ды іншай навагодняй ілюмінацыі. А піратэхніка!? Колькі смутку, а то і наогул пакут прыносіць яна, калі з ёю няправільна абыходзяцца, скарыстоўваюць не па прызначэнні і не ў адпаведнасці патрабаванням прыкладваемай інструкцыі. Аб мерах перасцярогі ў навагоднія святы і нагадаў удзельнікам сустрэчы прадстаўнік раённай службы выратавання. У дабавак разгледзелі і правільныя паводзіны на заледзянелых вадаёмах, патрабаванні правілаў бяспекі ў час моцных маразоў, пад час галалёдных з’яў.
  Наведвальнікі дзённага аддзялення інвалідаў сталі даволі актыўнымі ўдзельнікамі і супроцьпажарнай пераднавагодняй віктарыны, і пасільных конкурсаў. Кожны атрымаў тэматычны буклет і брашуру “Што рабіць, калі…?” альбо “Правілы бяспечных паводзін ў розных НС”.
  Фіналам прафілактычнай гутаркі быў прагляд абучаючых відэафільмаў адпаведнай тэматыкі.